Black Flags
Irdorath
3:52Дзеткi у лесе ночаць Там, дзе дрэвы крочаць. А за iмi з ценю вочы сочаць. Агеньчык даглядаюць, У цемру пазiраюць, "Хто ж такi там у гушчары?" - гадаюць. Цi сiвых ваўкоў пасвiць лесавiк? Цi на бераг выцягнуўся з багны вадзянiк? Хлеба адламалi, Соллю пасыпалi, Побач на сцяжыначцы паклалi. Можа з лесу выйдуць, Мо ласункi прымуць, I ў спакоі дзетачак пакінуць? А цi зачаруюць, А цi пачастуюць, Цi да дому сцежку накiруюць?