Tupyja Pieśni
Leibonik
3:01Харашо быць дзьмухаўцом у полі Свістанула ветрам — вось табе гастролі Быць маленькай хмаркай пэўна бы няблага Бывай Смаргонь, здароў Парыж, чакай Чыкага Навогул гістарычна я вельмі лакальны хрэн Эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен Але цікава дужа што там ёсць за паваротам — Усё-ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там? А так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі Ляцець у невядомасць смела бы ў палёце соплі Ці мо замест саплі сказаць бы трэба жураўля? Але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля Мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам Прачнуцца недзе у Сахары качавым вярблюдам Ці кітом блакітным, што спявае безгалоса Махануць выходнымі з Грэнландыі да мора Росса Мару і планую як ўсю зямлю аб'еду Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзеялка, атпуці Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной Харашо быць слімаком — усё сваё важу з сабой Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа? Без нічога голым поўзаць — харашэчна, боўжа Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў! Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў! У прыхожай не магу знайсці красовак — Я навогул целам не прыстасаваны да вандровак Мне дімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені Карацей, складанавата пераношу я змяненні Мне бы рук яшчэ дзьве штукі, самых простых, не базукі Мне яшчэ бы пару ног — а дзе тады на іх браць брукі? Мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы Мне бы хвост як ў гадзіллы каб прасцей цягаць валізы Мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай Але я ўсур'ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай — Стаць пассатам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты Трыста літраў поўны бак — адсмакчыце, аўтаботы! Раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі Фёдар Конюхаў, падсунься на вандроўным п'едыстале Але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу Фотасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной Харашо быць слімаком — усё сваё важу з сабой Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа? Без нічога голым поўзаць — харашэчна, боўжа Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў Усё што маю ўспаміны і даволі шмат сяброў Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў! Хой, слізь пакідаю за спіной А растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў (гоў, слізь пакідаю за спіной) (гоў) (гоў, гоў, гоў)