Siem Dzion
Lutavierje
2:59""Адкрый мне ўсё, усё паведай: Былых паданняў мудры Веды, Матывы песень ўспомні ты, Старыя руны даўніны. Надзею майму сэрцу дай, Але ж цяжару не скрывай"", - Старому так казаў юнак, Схаваўшы стужкай Божы знак. Бачыш моц Зямлі ды траў красу, Ой, нясеш хвалу ты Вялесу. “Душа, дзіця, твая празрыста, Як снег з нябёсаў белы, чысты, І з першым подыхам вясны Вадой сцюдзёнай станеш ты. Вяселым звонам ручаёў Зальеш ты шмат лугоў, палёў. Нясеш усюды радасць людзям, Але ж твой век нялёгкім будзе”.