Калі Сур'Ёзна
Nochy
3:23Усяго мала, прэсная страва Падсаладжальнік можна? Трымай, сып, пакуль не досыць Бо жыці жыццё трывожна Ды да чорта сінгулярнасць Усё адначасна нічога Хай будзе бам, а што апасля? Мы танчым на ўсю хоць і Бяда Бяда Бяда Бяда Веру ў шанец першы, другі Толькі нажаль не ў трэці Мы прачнёмся іншымі Праўда, толькі зноў напачатку З паляўнічых-збіральнікаў Да вегетарыянства Хай будзе бам, а што апасля? Мы танчым на ўсю хоць і Бяда Бяда Бяда Бяда Змрочныя танцы надрыўнай жалобы Езуня звісае ўніз галавой Табе так пасуе чорная сукня Цябе ствары бог, каб была ўдавой Kojima invents you to be my bridge-baby Святая ікона ў стылі дада Я буду з табою танцорам на свяце Дзе гора не гора, бяда не бяда Дэкадансавы дэнс, пот у пясочак Хай носам кроў - то бензін нашай ночы 3 глузду зляцелі? Але ж дурачкі? Рэйс без пасадкі, ніхто не саскоча Які ў нас курс? Па што ідзеш войча? Сунься ад краю, інакш прыйдзем мы Больш чым каханкі, менш чым сябры Гары яно гарам, гарам гары Бяда Я птушанё, што не стаў на крыло Затанцаваўся і выпаў з гнязда Бяда Маё цела не храм, маё цела лядоўня Дзе холад адно і нішто не шкада Бяда Тут з попела зруйнаваных дамоў Паўстане ізноў хмарачосаў арда Тут з попела нашых спаленых целаў На цёплай пустэчы ўзыйдзе лебяда Бяда Я птушанё, што не стаў на крыло, Затанцаваўся і выпаў з гнязда Бяда Маё цела не храм, тваё цела лядоўня Дзе холад адно і нішто не шкада Хай будзе бам, а што апасля? Мы танчым на ўсю хоць і бяда