Vologda
Pesnjary
3:29Свеце месяц, свеце Як дзюрка ў сярмязе Паніч за мужычкай Безустання лазе Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле Марыся, Марыся! Гавора ёй маці Кінь на паніча так Вачыма міргаці Яна як не чуе Матчыных мараляў Спусці маці з вока Дзеўка й загуляла Пад лясок, за вёску Бы далей ад дому Ляціць на спатканне К панічу ўдалому Што з сабой там робяць Як час каратаюць? Гэта хіба толькі Муж і з жонкай знаюць Свеце месяц, свеце Як лысіна ў пана Мусіць быць нарэшце Песня даспявана Ад пакус і ўцехаў Крок адзін к пакуце Быці бабай дзеўцы Часам чорт паплуце Панічу з паненкай З багатай Амэляй Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле Панічова ж любка Марыся ўдалая На прылёты бусла Слёзна паглядае Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай Не слухала маці Цяпер слухай