Белае Сонца
Песняры
4:25Я ўсё сваё жыццё да Вас ішоў, Але здарожыўся на паўдарозе. I зараз у маркоце і трывозе Хацеў бы ў ранні шлях падацца зноў. Ды гэты шлях дачасна звечарэў, Ён іншых вёў, ён іншым быў кароткі. Святкуючы сваёй самоты ўгодкі, Мой цень туляўся ля бязгнёздых дрэў. Мы не сустрэнемся — як астравы, Спагады зорка не ўзышла над намі, Не грэбуйце хаця маімі снамі, I ў сне хаця мне вернай будзьце Вы. А Вы не дачакаліся мяне, Бо пра мяне не ведалі нічога. Што Вам мая маркота і трывога? Бо пазнаёміўся я з Вамі ў сне. Мы не сустрэнемся — як астравы, Спагады зорка не ўзышла над намі, Не грэбуйце хаця маімі снамі, I ў сне хаця мне вернай будзьце Вы.