Белае Сонца
Песняры
4:25Ты пакліч мяне, пазаві, Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любві, Пачынаецца ўсё з любві. Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцця шырокай. Пачынаецца ўсё з любві, Пачынаецца ўсё з любві, Першы поспех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І змяняюцца краявіды. Пачынаецца ўсё з любві, Пачынаецца ўсё з любві, Нават ненавісць і агіда... Ты пакліч мяне, пазаві... Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві, Пачынаецца ўсё з любві, А інакш і жыць немагчыма.