Летуценнiца
Песняры
3:39На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ Толькі птушка-арол дзе садзіцца Там збудую, ўзвяду, я ўсім на віду Мураваную вежу-званіцу І завешу я звон, з усіх чутны старон Роўня голас і віхру, і грому Як пушчу яго ў ход, склічу ўміг карагод Ні адзін не заседзіцца дома Гэткі будзе мой клік — і магуч, і вялік А не трапіць ён к душам прыспаным Вызву гром, перуны — хай памогуць яны Развагніць, затрасці ўсе паляны Ляжа крушняю вежа, звон і я сам Толькі птушка пад небам ўскрыліцца Аб высокай гарэ, дзе ніхто не арэ Казкі-байкі ліюцца крыніцай