Belovezhskaja Pusca
Pesnjary
5:00Ой ты рэчанька-невялiчанька З бродамi з вiрамi, Я пад яварам мiлай лiчанька Цалаваў начамi. За той рэчанькай ты жыла тады У хацiне з мамкай. Я назваў цябе пад напеў вады Зорка-зарачанка. Зорка-зорачка сэрцу мiлая, Прыляцi на ганак Лёгкай чайкаю белакрылаю На свiтальны ранак. Уначы агнём загараецца Зорка-зарачаначка, Толькi мiлая не вяртаецца Да мяне на ганачак. Час лiхi прыйшоў да той рэчанькi З грознымi каўшамi, Закапалi ўмiг тую рэчаньку З бродамi, з вiрамi. Хаты больш няма, зараслi сады, Дзе жыла ты з мамкай. Толькi чую я пад напеў вады... Зорка-зарачанка. Зорка-зорачка сэрцу мiлая, Чайкай ляцi белакрылай. Уначы агнём загараецца, Толькi мiлая не вяртаецца. Уначы цяпер зоркi спелыя Не ўпадуць у косы, Дзе дрыжала ты, ой, нясмелая, Бо сцюдзёны росы. А я чую ўсё той напеў вады, Зорка-зарачанка.