Slimak
Leibonik
3:04Рабі чаканае, пішы з памылкамі Пофігу на песні з глыбокімі адсылками Хадзі на чырвонае, еш халестэрыны У У У - як кажуць бабуіны Ну жыві як жывецца, пахні як пахнеш, Кажы недарэчнае - ой ну ляпнеш дык ляпнеш АДЧАПІСЯ АД СЯБЕ ой ю Падаецца не падумаўшы ізноў на людзях бестактоўна ляпнуў сёння нейкую фігню ой ё Ну а праўда у самам дзеле што тут сіську размінаю як цялё Не стане вужэй мая шырокая косць і ніколі я не буду разумнейшым, чым я ёсць Як бы не прасіў - не адпускае адзеялка Усё магло што вырасці - ужо на максімалках Даруйце прафесар Шыбека Вашы кніжкі не зрабілі з бабуіна чалавека Ўжо стварыць нават Божа не зможа разумнейшага троху Сірожу Рабі чаканае, пішы з памылкамі Пофігу на песні з глыбокімі адсылками Хадзі на чырвонае, еш халестэрын У У У - як кажуць бабуіны Ну жыві як жывецца, пахні як пахнеш, Кажы недарэчнае - ой ну ляпнеш дык ляпнеш АДЧАПІСЯ АД СЯБЕ У царкве майго жыцця - дарога крынжова - Тут не трэба ўскладняць нешта зверху дадаткова Як амёбы гарлапанілі на вечары сустрэчы Прасцейшыя словы, прасцейшыя рэчы Ў доме бацькоўскім ўсё так знаёма - ПТСР, АКР, потым ФОМА Хай дыпломы са школы назаўжды пазастануцца дома Жыццё - не блакбастэр галівудскі Я жыву як у арт-хаусе - хачу-хачу на руцкі І хачу сабе самому не даказваць нічога - Я чацвёрты варыянт сланечнікаў ван Гога Хай ад ветру соплі плёнкай абцякаюць на лычы Бяжы Форэст Бяжы, Тапчы Іван Тапчы Калі лыч мой у брудзе Гэта ўсяго толькі маска для б'юці Рабі чаканае, пішы з памылкамі Пофігу на песні з глыбокімі адсылками Хадзі на чырвонае, еш халестэрын У У У - як кажуць бабуіны Ну жыві як жывецца, пахні як пахнеш, Кажы недарэчнае - ой ну ляпнеш дык ляпнеш АДЧАПІСЯ АД СЯБЕ