Зачарованая Мая
Песняры
5:44Дрэмле абсаджана лесам адвечным Цінай засланае возера ў лесе Шастае сціха асока і аер Нудныя казкі мне верба шапоча Сосны і вязы, дубы і асіны Вокала возера вартай пасталі Долу ківаюць паклоны нямыя Небу малітву таемную твораць Возера! Возера! Йду к табе смутны Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай Жоўтае лісце шасціць пад нагамі Шчокі калючка сасновая шчыпе Сам з сабой насам пад дубам саджуся Вочы і думкі пабеглі далёка Сцішна над возерам, воблачна ў небе Недзе запелі Узвіжанне гусі