Пагоня
Вольны Хор
4:21Напрадвесні плачуць ледзяшы Напрадвесні плачуць ледзяшы Ручаіны звоняць напрадвесні Ручаіны звоняць напрадвесні Ты мне ціха-ціха для душы, для душы Заспявай прадвесневую песню Хай душа ўскалышацца да дна Хай душа ўскалышацца да дна І туды пакліча дзе святая І туды пакліча дзе святая Дзе на ўзлеску юная вясна, юная вясна Першыя пралескі рассыпае Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі Красуня-вясна сястра нашай волі Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні Красуня-вясна чароўная фея кахання Ад вясны нікуды не ўцячы Ад вясны нікуды не ўцячы І праз вецер што сцягі палошча І праз вецер што сцягі палошча Пойдзем мы з табою каб уначы Пойдзем мы уначы Запаліць агеньчыкі на плошчы Будзем мы стаяць і ўспамінаць Будзем мы стаяць і ўспамінаць Тых каго няма сягоння з намі Тых каго няма сягоння з намі Тых каго мы будзем сустракаць, будзем сустракаць З бел-чырвона-белымі сцягамі Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі Красуня-вясна сястра нашай волі Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні Красуня-вясна, вясна Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі Красуня-вясна сястра нашай волі Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні Красуня-вясна, красуня-вясна, чароўная фея кахання