Slimak
Leibonik
3:04Недзе высока на Казбекі Траву скубаюць чэбурэкі Там, куды не ходзяць мурашы Жыве кавалачак маёй душы Там, куда не давязуць трамваі Кавалак майго сэрданька спяваі І хоць я рос на драніках ды сале Але ў душы я горны генацвале І раз яшчэ застаўся інтэлект Я вывучу грузінскі альфабэт Прадэманстрауем інтэлект Да вывучым грузінскі алфабэт Ані, бані, гані, доні Я пяшчотны як мацоні Эні, віні, зені, тані Прылячу ў аераплане Ini, K'ani, Lazi, mani Кальбатонебі і пані Беларускі мімімі-на Прэ да вас на сыр ды віна Асцярожна, пурытане Можа быць трошку грашно Nari, Ini, P'ari, zhani, оооо Ад гартані Rai, sani, T'ani, uni Ў прадчуванні Я ўжо распускаю слюні Pari, kani, khani, кварі Эўра памяняў на ларі І крыху зусім дабавіў Сэксу ў рэпертуары Хоць ты кол на лэбе тры З асалодай паўтараю Pari, kani, khani, Q'ari Shini, Chini - рыхтуйце эндарфіны Tsali, Dzili - там ўжо налілі! Ts'ili, Ch'ari Куды там Страдзівары! Xani, Jani Куды там той Шампані! Па ўсім краі Хай музыка грае Выязджаю! Буська! Hae!