Slimak
Leibonik
3:04Онлайнер, чарговы Рэпартаж з Камароўкі Ягадна-пладовыя Замалёўкі Няма агню, толькі дым Саду грук вішнёвага Навіны ў тым Што нічога новага Жыццё як жыццё Моўчкі пра вайну Колькі дасцё Столькі й праглыну Шырацца пасевы Вусатага гароху Зноў ідуць залевы А так усё патроху Працоўным калектывам – Прэміі бесперабойна "Ну куды ты з негатывам? Дай пажыць спакойна!" Сыплю солі цэзію Штодня у вермішэль – А што там піша пра рэпрэсіі Яхіна Гузель? Праз сраку й на каленцы Зарабіў, што маю Я ж, бля, інтэлігенцыя Кніжкі чытаю Ля самага краю Тут не чутна ні гука Сам сабе наракаю Чытай навіны, сука Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію Да самых найутульнейшых унутраных Маёркаў Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў Дыхай над картопляй Люстэрка замест тута Кропля за кропляй – Карысная атрута Антыбіётыкі з цвілі Здароўе падналадзілі Троху зарабілі Крыху наданацілі Дэтокс перад сном Ніякіх публікацый На канапе ў рукі том На вокладцы Гарацый Там прылёт па вакзалу Сем дзіцячых трупаў "Так і трэба салу"? "Лезлі ў залупу"? Хочацца спакою? Як далай-лама? Без стрэсу, без бою? Каб усё нармальна, мама? Як індэец сіу З дзікім светам быць ў гармоніі? А Беларусь любіў? 13 год калоніі Гумавым берцам Хрыбет папалам Што там застаецца У рэшце рэшт нам? Легчы ў дамавіну З телефонам поруч? Покуль сам не стаў навінай Чытай навіны, сволач Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію Да самых найутульнейшых унутраных Маёркаў Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў